Каралева Даніі Маргрэтэ II заклікала імігрантаў адпавядаць дацкаму ладу жыцця.

У краіны ёсць абавязак прымаць імігрантаў, сказала каралева, але яны павінны паводзіць сябе ў адпаведнасці з прынятымі ў грамадстве нормамі.

Каралева Маргрэтэ II зрабіла гэтую заяву ў інтэрв'ю штодзённай дацкай газеце Berlingske Tidende праз два месяцы пасля нападу ісламістаў на сінагогу і на ўдзельнікаў дэбатаў аб свабодзе выказвання ў Капенгагене, у выніку чаго загінулі два чалавекі.

На думку карэспандэнтаў, іміграцыйная палітыка стане ключавым пытаннем падчас парламенцкіх выбараў у Даніі ў верасні гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?