Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм Раства Прасвятой Багародзіцы ў Оршы. Кіраўнік дзяржавы прысутнічаў на велікоднай службе, а затым паразмаўляў з прыхаджанамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў прысутным здароўя і добрага настрою. «Калі ў вас будзе добры настрой — у нас усё атрымаецца», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Беларусь была і застаецца мірнай краінай. «Мы ваяваць не збіраемся. А калі камусьці захочацца, мы годна яго сустрэнем. Але такіх ворагаў у нас пакуль яшчэ няма, — падкрэсліў ён. — Таму жывіце спакойна. Усё ў нас наладзіцца і будзе».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па добрай традыцыі адзначае свята Вялікадня ў розных рэгіёнах Беларусі. У гэтым годзе Лукашэнка наведаў у светлыя велікодныя дні сваю малую радзіму.

Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар храму Раства Прасвятой Багародзіцы абраз «Спас Уседзяржыцель» майстра Дзмітрыя Палуянава. На гэтай іконе Ісус Хрыстос у левай руцэ трымае Евангелле, правая — прыпаднятая ў блаславенні. Кіраўнік дзяржавы атрымаў у дар дабрадзейны абраз «Тайная вячэра», зробленую майстрамі Куцеінскага брацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?