«Я лічу, што Хілары Клінтан стане выдатным прэзідэнтам. Яна мой сябар», —заявіў Барак Абама ў суботу на прэс-канферэнцыі ў Панаме пасля завяршэння там «саміту Амерык».

Reuters.com

Reuters.com

Чакаецца, што 68-гадовая Клінтан, былая першая лэдзі ЗША, сенатар і дзяржсакратар, афіцыйна аб'явіць аб уступленні ў перадвыбарчую гонку ў нядзелю.

У 2008 годзе яна прайграла Абаму ў барацьбе за намінацыю ў якасці кандыдата. Сёння, паводле ацэнак палітолагаў, у шэрагах Дэмакратычнай партыі сур'ёзных супернікаў у яе няма.

Чакаецца, што Клінтан пачне кампанію з паездак у Аёве і Нью-Гэмпшыры і будзе актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?