У Беларусі 12 красавіка чакаецца паступовае павелічэнне воблачнасці.
Ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах —навальніцы.
Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах да моцнага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў цяпла, днём будзе ад 12 па паўночным захадзе да 21 градуса па паўднёвым усходзе краіны.





