Грошы укладчыкам-фізічным асобам ЗАТ «Дэльта Банк» пачнуць вяртаць 13 красавіка. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні праўлення Банка Масква-Мінск Аляксандр Валадзько.

З 12 сакавіка ў ЗАТ «Дэльта Банк» рашэннем праўлення Нацыянальнага банка была ўведзена часовая адміністрацыя па кіраванні банкам. На перыяд яе дзеяння паўнамоцтвы праўлення ЗАТ «Дэльта Банк» былі прыпыненыя. Мера была прынята на падставе аналізу паказчыкаў бягучай дзейнасці беларускага ЗАТ «Дэльта Банк» на фоне негатыўных падзей, якія адбываюцца ў АТ «Дэльта Банк» (Украіна), у тым ліку звязаных з прызнаннем яго неплацежаздольным.

З 18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ «Дэльта Банка» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Такое рашэнне Нацбанк прыняў па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ «Дэльта Банк», у сувязі з невыкананнем ім асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое пацягнула невыкананне банкам сваіх абавязацельстваў перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?