Жыхар Вялікабрытаніі Нэйтан Дэйла прыдумаў дзіўны і эфектыўны спосаб хутка супакоіць дзіця, выкарыстоўваючы толькі папяросную паперу. Працэс ён зняў на камеру і выклаў на YouTube, піша The Mirror.

Ролік адразу стаў хітом сярод карыстальнікаў. На кадрах відаць, як Нэйтан спрабуе супакоіць свайго сына, які ўсё ніяк не хоча заснуць. Аднак знаходлівы брытанец прыдумаў, як прыцягнуць сон да малечы: ён узяў папяросную паперу і правёў ёю некалькі разоў па твары дзіцяці. Роўна сорак секунд такіх дзеянняў далі жаданы вынік — малы закрыў вочы і заснуў.

Тата не ведае, як растлумачыць такі эфект, аднак тое, што гэты прыём працуе, відавочна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?