Адзін з самых рэзультатыўных гульцоў у гісторыі футбола — 54-гадовы аргентынец Дыега Марадона — рэзка раскрытыкаваў пятае вылучэнне 79-гадовым Ёзэфам Блатэрам сваёй кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ФІФА.

Марадона адкрытым тэкстам абвінаваціў Блатэра ў карумпаванасці і дадаў: «Гэты чалавек валодае неабмежаванай уладай, хоць ні разу ў жыцці не біў па мячы».

На думку футбаліста, рэальныя шанцы перамагчы Блатэра ў барацьбе за пасаду ёсць толькі ў іярданскага прынца Алі бін Хусэйна.

Акрамя Блатэра і Хусэйна, афіцыйнымі кандыдатамі таксама з'яўляюцца кіраўнік Каралеўскага футбольнага саюза Нідэрландаў Міхаэль ван Празе і былы футбаліст «Рэала» і «Барселоны» Луіш Фігу.

«Я гатовы пайсці і сказаць Блатэру: сыходзь, ты і так дастаткова нашкодзіў», — сказаў Марадона.

Выбары новага прэзідэнта ФІФА пройдуць 29 мая. Швейцарац кіруе арганізацыяй з 1998 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?