Як распавяла «Нашай Ніве» Кацярына, фотасэт не рабіўся наўмысна пад мультфільм. Фатограф Андрэй Бекетаў проста здымаў яе ў строі, рэканструяваным з XIV стагоддзя, што Кацярына пашыла ўручную.
Кацярына Ваданосава і прынцэса Мерыда
У адрозненне ад Мерыды, Кацярына не носіць з сабой лук і стрэлы ды ўжо мае двух дзяцей.
***
Кацярына Ваданосава — беларуская музыка, аўтар тэкстаў і песень. Грала з гуртамі Alta Mente і «Птушыны шлях». Акрамя музыкі займаецца вырабам строяў, упрыгожванняў, каліграфіяй і рэстаўрацыяй мэблі.
«Адважная сэрцам» — мультфільм 2012 года. Распавядае пра прыгоды шатландскай прынцэсы Мерыды, чыю матулю вядзьмарка пераўтварыла ў мядзведзіцу. «Адважная сэрцам» сабраў у сусветным пракаце больш за паўмільярда даляраў, атрымаў «Оскар» і «Залаты глобус» як найлепшы поўнаметражны мультфільм. Мерыда стала першай гераіняй Pixar, якая ўвайшла ў шэраг «дыснэеўскіх прынцэс», а таксама стала першай «дыснэеўскай прынцэсай» без свайго «прынца».