Беларуская чыгунка назначыла больш за 40 дадатковых цягнікоў у дні святкавання Вялікадня і на Радаўніцу, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

На гэты ж перыяд (10, 11, 12, 17, 18 і 21 красавіка) назначаны цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія звяжуць сталіцу з Брэстам, Гроднам, Віцебскам, Гомелем, Пінскам і Полацкам. Дадатковыя саставы таксама будуць перавозіць пасажыраў у напрамках паміж абласнымі цэнтрамі.

Напрыклад, на 10 красавіка назначаны цягнікі нумар 635 Мінск-Пінск, нумар 679/680 Віцебск-Брэст, а таксама два саставы па маршруце Мінск-Брэст і два — па напрамку Мінск-Гомель. 

У суботу, 11 красавіка, дадаткова будуць курсіраваць цягнікі нумар 636 Пінск-Мінск, нумар 666 Брэст-Мінск, нумар 671 Гомель-Мінск, нумар 673/674 Мінск-Гродна, нумар 679/680 Віцебск-Брэст. На Вялікдзень, 12 красавіка, назначаны цягнікі нумар 673/674 Мінск-Гродна і нумар 679/680 Віцебск-Брэст. 

Напярэдадні Радаўніцы, 17 красавіка, пасажыраў змогуць перавозіць цягнікі нумар 635 Мінск-Пінск, нумар 638 Мінск Гомель, нумар 672 Мінск-Гомель, нумар 673 Мінск-Гродна, нумар 679/680 Віцебск-Брэст і два цягнікі па маршруце Мінск-Брэст. 

Больш за ўсё — 12 саставаў — дадаткова назначана на Радаўніцу, 21 красавіка. У гэты дзень па БЧ будуць курсіраваць цягнікі нумар 645/646 Віцебск-Магілёў, нумар 673/674 Мінск-Гродна, нумар 679/680 Віцебск-Брэст, нумар 693/693 Полацк-Мінск, тры цягнікі па маршруце Мінск-Гомель і адзін — Гомель-Мінск.

Больш падрабязную інфармацыю аб саставах і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў. 

БЧ працягне работу па назначэнні дадатковых цягнікоў на святочны перыяд з улікам росту пасажырапатоку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?