Фрагмент афішы 

Фрагмент афішы 

За тры дні да канцэрту Памідорава і Дзянісава аддзел па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Гродзенскага аблвыканкаму забараніў выступ, паведамляе Tuzin.fm са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы.

«Канцэрт не адбудзецца, бо нам была выказана заўвага аб нямэтавым выкарыстаньні памяшкання», – паведаміў парталу Tuzin.fm старшыня Рады іудзейскай рэлігійнай абшчыны Гародні Барыс Квяткоўскі.

Афіцыйныя тлумачэнні ад чыноўнікаў пакуль не атрыманыя.

На канцэрце ў сінагозе Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki) збіраўся выканаць праграму на вершы Алеся Чобата, а Аляксандр Памідораў рыхтаваў праграму на ідышы. На канцэрце музыкі збіраліся сабраць сродкі на рэстаўрацыю харальнай сінагогі.

«Канцэрт у любым разе мы правядзем і грошы на сінагогу збярэм, проста адбудзецца гэта ў іншым месцы», – заявіў Алесь Дзянісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?