Крымінальная справа ч.1 арт. 154 КК (катаванне) распачата ў дачыненні да 26-гадовага жыхара райцэнтра пасля таго, як у міліцыю звярнулася дзяўчына і паведаміла, што хлопец нанёс ёй цялесныя пашкоджанні.

Сапраўды, у ахвяры былі шматлікія ўдары, тэрмічныя апёкі і раны. Цяпер малады чалавек падазраецца ў тым, што на працягу некалькіх дзён катаваў каханую.

Як растлумачыў намеснік начальніка Лідскага РАУС Валерый Калодка, фігуранты гісторыі апошнія некалькі месяцаў разам здымалі кватэру. Аднойчы наладзілі застолле са спіртным, падчас якога хлопец прыгадаў былыя крыўды, што яго сяброўка ў свой час сустракалася з іншымі мужчынамі. Рэўнасць і стала матывам для фізічных катаванняў. Пацярпелай атрымалася вырвацца з палону, толькі калі падазраваны ўзяў сябе ў рукі і супакоіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?