Валерый Спірыдонаў. Фота з сайта tjournal.ru

Валерый Спірыдонаў. Фота з сайта tjournal.ru

Валерый Спірыдонаў, праграміст з горада Уладзіміра, стаў першым кандыдатам на перасадку галавы паводле методыкі італьянскага хірурга Серджыа Канавера, распавядае Daily Mail.

Спірыдонаў мае спінальную атрафію цягліц. Пры такой хваробе з маленства ў чалавека спыняецца рост цягліц. Палова дзяцей з такой хваробай не дажывае да года, шанцы дажыць да старасці практычна нулявыя.

Канавера аддае перавагу патэнцыйным пацыентам менавіта з такой хваробай. Са Спірыдонавым яны ўжо два гады перапісваюцца праз інтэрнэт, але пакуль не сустракаліся асабіста.

Патэнцыйны пацыент і яго сям’я ўсведамляюць рызыкі ўнікальнай аперацыі.

У якасці донараў цела для Спірыдонава могуць паслужыць злачынцы, прысуджаныя да смяротнага пакарання, альбо людзі, што атрымалі невылечныя траўмы мозгу.

Час аперацыі пакуль не прызначаны нават прыкладна — Канавера не мае належнага фінансавання і штату дактароў. Але на думку нейрахірурга, перасадка галавы стане магчымай праз два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?