Забастоўка французскіх авіядыспетчараў прывяла да адмены сотняў унутраных і некалькіх міжнародных рэйсаў.

Прафсаюз французскіх авіядыспетчараў пачаў двухдзённую забастоўку, патрабуючы перамоваў з удзелам уладаў краіны, авіярэгулятараў і непасрэдна дыспетчараў адносна ўмоў працы.

Колькасць рэгулярных рэйсаў на час забастоўкі будзе зніжана на 40%. Адмены закрануць у першую чаргу ўнутраныя рэйсы і кароткія пералёты ў суседнія краіны. Кампанія Air France, найбуйнейшы французскі авіяперавозчык, паведаміла, што на транскантынентальных рэйсах забастоўка не адаб'ецца.

«Страйк пройдзе па ўсёй краіне», — паведамляецца ў заяве Галоўнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Францыі. Пасажырам рэкамендуецца загадзя ўдакладняць інфармацыю аб статусе рэйса ў авіякампаній.

Па словах упраўлення грамадзянскай авіяцыі, забастоўка часткова выклікана планамі ўрада павысіць пенсійны ўзрост для дыспетчараў з 57 да 59 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?