Прагаласаваць за найлепшы варыянт дызайну з вышыўкай і найлепшы з гербам «Пагоня» можна на сайце «МоваНанова».

Па вызначэнні дызайну і пры пэўнай зацікаўленасці публікі кампанія Hvilina замовіць першую партыю гадзіннікаў, а праз два тыдні па тым яны з’явяцца ў продажы.

«Кошт гадзіннікаў будзе да аднаго мільёна, — распавёў «Нашай Ніве» прадстаўнік Hvilina. — Можна хоць швейцарскія гадзіннікі, але тут пытанне цаны».

Гадзіннікі будуць прадавацца праз інтэрнэт, таксама будуць весціся перамовы з рознымі гандлёвымі кропкамі па Беларусі. Напачатку з’явяцца дзве мадэлі — «вышываная» і з «Пагоняй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?