Сёння паўстаюць не толькі палітычна-сацыяльныя ўтопіі. Гэтым займаюцца і прыхільнікі люксусных прадуктаў, найперш касметычных.

У Версалі сустрэліся члены ўплывовай грамадскай арганізацыі, якая аб'ядноўвае вытворцаў люксусных брэндаў на тэрыторыі Францыі «Comit? Colbert».

Падчас гэтай сустрэчы стваральнікам элітарных брэндаў (дарэчы, не толькі французскіх) была прадэманстраваная 270 старонкавая творчая праца «Мары 2074. Утопія, створаная Французскай Раскошай».

Пісалі кнігу аўтары навуковай фантастыкі, таму ўтопія чытаецца прыемна, але з ідэямі пра будучыню грамадскай арганізацыі, пэўна, пагадзіліся б далёка не ўсе.

Мары на тое і мары, што ў іх няма кепскага. Хутчэй аўтары сканцэнтраваліся на люксусе.

Яны запэўніваюць, што ён праз 59 гадоў перастане асацыявацца з матэрыяльнымі выгодамі. Раскоша сама стане вартасцю — сімвалам волі, жыцця чалавека ў гармоніі з прыродай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?