Дыпламатычная паездка Барака Абамы ў Саудаўскую Аравію прыцягнула ўвагу СМІ ва ўсім свеце. Гэта ў першую чаргу звязана з выглядам першай лэдзі Мішэль Абамы.

У Эр-Рыядзе адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Барака Абамы і новага караля Салмана бін Абдэль-Азіз ас-Сауда.

Але каментатары ды аглядальнікі візіту засяродзіліся ў першую чаргу на вобразе Мішэль Абамы, якая ў часе візіту была з непрыкрытай галавой.

The New York Times паведамляе, што некаторыя саўдаўскія блогіеры былі абураныя выглядам Мішэль Абамы. Тым часам шматлікія журналісты ў Інтэрнэце дзякавалі Мішэль за адвагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?