Выйшла з друку кніга Максіма Макарава пад назвай «Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад».

Кніга складаецца з трох асноўных структурных частак, якія цесна звязаны паміж сабой.

Першая — гэта нарыс, у якім разгледжаны пытанні арганізацыі і функцыянавання месцкіх улад Полацка ў канцы XVI — трэцяй чвэрці XVIII стст.

Другая — тэматычныя спісы месцкіх ураднікаў і дапаможнага персаналу полацкага магістрата: «Войты, лантвойты, намеснікі лантвойтаў», «Ураднікі магістрата і мужы гмінныя па гадах», «Шафары», «Слугі месцкія, слугі лантвойтаўскія, цакляры», «Ураднікі канцылярыі магістрата». У гэтых спісах прадстаўлены персанальны склад ураднікаў па асобных галінах улады ў храналагічным парадку.

Трэцяя структурная частка кнігі — «Алфавітны спіс асоб, звязаных з дзейнасцю месцкіх улад Полацка». У ім змешчаны персанальныя даныя ўсіх полацкіх лантвойтаў і іх наместнікаў, бурмістраў, райцаў, лаўнікаў, мужоў гмінных, пісараў, падпіскаў, шафараў, месцкіх і лантвойтаўскіх слуг, цакляроў і інстыгатараў, якія ўдалося сабраць у працэсе даследавання.

Пабачыць поўны змест кнігі і даведацца, як яе замовіць, можна на сайце часопіса Arche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0