Клімат змяняецца і гэта непазбежна. Закрануць гэтыя змены кожную краіну па-рознаму.

Eco experts стварылі інфаграфіку з выкарыстаннем дадзеных Notre Dame Global Adaptation (ND-Gain) Index, штогадовым рэйтынгу краінаў па здольнасці адаптавацца да кліматычных зменаў.

На мапе зялёным колерам адзначаюцца краіны з лепшым рэйтынгам, чырвоны колер адпаведна азначае горшыя пазіцыі. Варта сказаць, што гаворка ідзе менавіта пра цэлыя краіны, а не пэўныя тэрыторыі ці гарады. Напрыклад, Нідэрланды маюць дастаткова высокую 21-ю пазіцыю ў рэйтынгу, але гэта не азначае таго, што Амстэрдам не зменіць аблічча з-за падняцца ўзроўню вады. Тое самое з ЗША і Нью-Ёркам ці Маямі. Гаворка пра агульныя магчымасці, рэсурсы і інфраструктуру краіны - людзі могуць пераязджаць далей ад пляжаў Фларыды ўглыб, выкарыстоўваючы транспартныя вузлы, аэрапорты. Важна, каб было куды пераязджаць.

КАРТА 

Беларусь паводле рэйтынгу мае 44 пазіцыю, між Латвіяй і Баўгарыяй. «Нізкая адзнака уразлівасці і высокая гатоўнасць… Праблемы адаптацыі яшчэ існуюць, але Беларусь мае добрыя магчымасці для адаптацыі. Беларусь 53-я сярод найменш уразлівых краінаў і 42-я сярод самых падрыхтаваных» адзначаецца на сайце арганізацыі.

У першай тройцы Нарвегія, Новая Зеландыі і Швецыя. Найвялікшыя праблемы, паводле экспертаў, узнікнуць у Чадзе, Эрытрэі і Бурундзі.

Найбольш праблематычная сітуацыя чакаецца ў Афрыцы, вынікае з інфаграфікі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?