28 студзеня 60-годдзе адсвяткаваў беларускі палітолаг Валер Карбалевіч.
Карбалевіч нарадзіўся ў 1955 годзе. Вучыўся на гістфаку, працаваў у Горацкай сельгасакадэміі і Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.
Ад часоў незалежнасці стаў аналітыкам у цэнтры «Усход-Захад». Пасля стаў пісаць у «Свободные новості» і выступаць на радыё «Свабода».
Многія знаёмыя з ягонай кнігай «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт», што выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Партызан».
Валера Карбалевіча цэняць за спакойны, паслядоўны і гранічна сумленны аналіз беларускага жыцця.
0
0
0
0
0
0