У гэтым нумары сабраныя матэрыялы, якія так ці інакш рэфлексуюць над тэмай роднага дому ці прынамсі нейкім бокам датыкаюцца яе.

Дому свайго ці чужога. У Беларусі, у Еўропе, Амерыцы ці Афрыцы. Бо пачуцці не маюць межаў. І з такой сусветнай глабальнасцю звязаная яшчэ адна незвычайнасць гэтага нумара: рубрыкацыя ў ім зробленая зусім не паводле навуковых ці літаратурных жанраў публікаваных матэрыялаў. Бо і верш, і эсэ, і гістарычны артыкул, у якіх асэнсоўваецца, скажам, тэма выгнання, — гэта хоць і розныя тэксты, па-рознаму напісаныя, але напісаныя пра сутнасна адно і тое ж. «Вось жа, для рубрыкацыі мы абралі тэматычны падыход. А каб вавілонскае змяшэнне мастацкіх ды навуковых жанраў было поўным, то мы вырашылі яшчэ і візуальна ўразнастаіць часопіс: акрамя звыклага, збольшага фатаграфічнага, суправаджэння паасобных тэкстаў, старонкі выдання аздабляюць і мастацкія здымкі маладзечанскага фатографа Сяргея Лескеця, а таксама графічныя працы Ганны Крук», — піша рэдакцыя Arche.

Пра змест нумара і тое, як яго замовіць, можна даведацца на сайце часопіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0