У Нью-Ёрку выстаўленае абвінавачванне тром падазраваным у шпіянажы на карысць Расіі, паведамляе Reuters.

Як паведамляецца, абвінавачаных клічуць Яўгеній Буракоў, Ігар Спорышаў і Віктар Падобны. Яны нібыта збіралі сакрэтную інфармацыю для расійскіх спецслужбаў і наймалі жыхароў Нью-Ёрка, якія ім у гэтым дапамагалі.

Па версіі следства, трое мужчын вялі сваю дзейнасць з 2012 года. Буракоў працаваў у банку, Спорышаў быў расійскім гандлёвым прадстаўніком, а Падобны быў аташэ ў расійскай місіі пры ААН.

Буракоў арыштаваны, статус двух іншых абвінавачаных няясны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?