Чацвёртае паражэнне зведалі ў Адзінай лізе ВТБ баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск». 

26 студзеня беларуская каманда прайграла дома «Ніжняму Ноўгараду» з лікам 79:93 (21:29, 15:14, 22:24, 21:26). 

Ачкі ў складзе гаспадароў набіралі Стэнлі Барэл, Аляксандр Кудраўцаў (па 18), Іван Мараш, Бранка Міркавіч (па 15), Аляксей Лашкевіч (6), Павел Ульянка (5) і Віталь Лютыч (2). 

Пасля 15 гульняў «Цмокі» з дзвюма перамогамі і 13 паражэннямі займаюць апошняе месца ў лізе (розніца ачкоў 1.131-1.334). Наступны матч каманда правядзе 31 студзеня на сваёй пляцоўцы супраць самарскіх «Чырвоных Крылаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?