Цім Дурбін. Фота World Marathon Challenge

Цім Дурбін. Фота World Marathon Challenge

Сем марафонскіх забегаў (па 42 кіламетры кожны) Сусветны марафонскі клуб ладзіў у Антарктыдзе, Пунта Арэнас (Чылі), Маямі (ЗША), Мадрыдзе (Іспанія), Дубаі (ААЭ) і Сіднэі (Аўстралія). У кожным з іх узяў удзел амерыканец Цім Дурбін.

Штодзень ён бег па 6 гадзін і ўдвая болей вандраваў у самалёце, спаў калі атрымлівалася. Адной з мэтаў марафону быў збор 77 тысяч даляраў для Фонду даследавання раку, які быў дыягнаставаны некалькім яго родзічам.

Хаця Дурбін з’яўляецца паспяховым плаўцом і лыжнікам, у марафоне ён не шукае спаборніцтва і не хоча ўсталёўваць сусветныя рэкорды. Ён тлумачыць, што мэта яго забегаў — не прыйсці першым, а зрабіць нешта, што людзі лічаць немагчымым. Пасля марафонаў Дурбін плануе тыдзень адпачынку ў Аўстраліі перад вяртаннем дадому.

Самае складанае ў такіх забегах — абсалютны недахоп часу на адпачынак, тлумачыць Дын Карназес, які прабег у 2006 годзе 50 марафонаў за 50 дзён па 50 штатах Амерыкі. Звычайна людзям патрэбны месяц, каб адысці ад марафону, а ў Дурбіна, як і ў Карназеса, было толькі некалькі гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?