Паводле дадзеных Белстата, колькасць насельніцтва Беларусі па стане на 1 студзеня 2015 года вырасла да 9 481 000 чалавек.

За мінулы год прырост склаў 12800 чалавек, лічба была дасягнута за кошт мігрантаў.

Натуральныя страты (розніца паміж памерлымі і народжанымі) склалі 2900 чалавек, але сітуацыю выправілі мігранты, іхняе сальда — 15700 чалавек.

Ці спрацаваў «украінскі фактар»? Колькасць тых, хто прыехаў у Беларусь, павялічылася ў параўнанні з мінулым годам, але не анамальна (25 тысяч чалавек супраць 20 тысяч).

* * *

Колькасць насельніцтва Беларусі павялчіваецца ў апошнія гады пасля 20-гадовага змяншэння. У параўнанні з найгоршым месяцам (верасень 2012) беларусаў паболела амаль на 24 тысячы чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?