Беларускія каталікі абураныя заявамі ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі, зробленымі ім 22 студзеня.

У сувязі з гэтым вернікі пачалі збор подпісаў пад адкрытым лістом да кіраўніцтва краіны аб тым, што крытыка без фактаў з боку высокапастаўленага чыноўніка абражае вернікаў, іх пастыраў і іх рэлігійныя пачуцці.

Згодна звароту, падобнымі выступамі Леанід Гуляка ўносіць разлад у адносіны дзяржавы і Каталіцкай Царквы, нагнятае міжканфесійную варожасць.

Леанід Гуляка 22 студзеня заявіў, што некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца ў Беларусі палітыкай, кіраўніцтва Рымска-каталіцкай царквы не зацікаўлена ў падрыхтоўцы сваіх кадраў. Чыноўнік таксама раскрытыкаваў Каталіцкі Касцёл за няправільную, паводле яго слоў, спробу стварэння тэалагічнай акадэміі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?