Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, а першай гадзіне ночы 25 студзеня жыхарка вёскі Туры, якая ўстала з ложка, каб прыняць лекі, убачыла вырваны запорны кручок уваходных дзвярэй, а таксама невядомую жанчыну, якая пранікла ў дом. Зламысніца з прымяненнем гвалту адкрыта выкрала 4,8 млн рублёў, 20 еўра і 5 долараў ЗША, якія належалі 88-гадовай пенсіянерцы, пасля чаго ўцякла. 

Пацярпелая, якая пражывае ў доме адна, пазваніла сваёй дачцэ, тая звярнулася ў міліцыю. 

25 студзеня супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку Столінскага РАУС падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устанавілі, што злачынства ўчыніла 25-гадовая непрацуючая жыхарка Давыд-Гарадка. Яе затрымалі па месцы жыхарства, выкрадзенае канфіскавалі. 

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч. 2 арт. 206 КК (рабаванне). 

Падазроная змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Правяраецца яе датычнасць да ўчынення іншых злачынстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?