Кіеў не хоча ісці па шляху мірнага ўрэгулявання канфлікту і выкарыстаў мірную перадышку выключна для перагрупоўкі сіл, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

dni.ru

dni.ru

«На жаль, афіцыйныя кіеўскія ўлады адмаўляюцца ісці па шляху мірнага ўрэгулявання, не жадаюць вырашаць палітычнымі сродкамі. То спачатку праваахоўныя органы выкарысталі, потым службу бяспекі, потым армію», — сказаў ён падчас сустрэчы са студэнтамі Нацыянальнага мінеральна-сыравіннага універсітэта «Горны» ў Санкт-Пецярбургу.

Ва Украіне, паводле яго слоў, адбываюцца «трагічныя падзеі, па сутнасці, грамадзянская вайна». «І на Украіне, па-мойму, ужо многія гэта выдатна разумеюць», — сказаў Пуцін.

На думку Пуціна, украінская армія — гэта натаўскі легіён, які пераследуе не нацыянальныя інтарэсы Украіны, а мае намер дасягнуць геапалітычных мэтаў стрымлівання Расіі.

«Мы часта кажам: украінская армія, украінская армія. На самай справе, хто там ваюе? Там сапраўды часткова афіцыйныя падраздзяленні узброеных сілаў, але ў значнай ступені гэта так званыя «добраахвотніцкія нацыяналістычныя батальёны», — сказаў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?