Адказы на звароты грамадзян павінны быць выкладзены зразумелай мовай. Аб гэтым заявіў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон.

«Часта адказ на зварот з'яўляецца грувасткім і змяшчае мноства спасылак на розныя нарматыўныя дакументы. А неабходна, каб ён быў напісаны даступнай мовай, — лічыць Аляксандр Якабсон. — І адказ трэба даваць не па адным галоўным факце, а па ўсіх, што абазначаны ў заяве, каб пазбегнуць паўторнага звароту». Ён асабліва акцэнтаваў увагу на недапушчальнасці фармалізму ў рабоце са зваротамі грамадзян.

Аляксандр Якабсон таксама прапануе ўдасканаліць сістэму работы са зваротамі інвестараў, у тым ліку пры дапамозе службы «Адно акно».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?