На вуліцах Лондана падчас моднага тыдня моды панавалі бароды і элегантнасць, а на подыумах усё было больш складаным і канцэптуальным.

Sibling

Sibling

Тыдзень мужчынскай моды ў Лондане чарговы раз паспрабаваў давесці, што мужчынам варта іранічна ставіцца да сябе і не баяцца дадаваць у гардэроб больш фарбаў і нетыповых сілуэтаў.

А вось і яны: цікавыя мужчынскія калекцыі сезона восень-зіма 2015/2016, якія можна было паглядзець у Лондане.

Burberry Prorsum

Burberry Prorsum

Burberry Prorsum

Дызайнер Крыстафера Бэйлі (Christopher Bailey) вырашыў гэтым разам пакарыць мужчынскія сэрцы кашулямі з кветкавымі прынтамі, лёгкімі аб'ёмнымі шалікамі з мудрагелістымі ўзорамі. Такім чынам, галоўны дызайнер Burberry Prorsum спрабуе балансаваць паміж элегантнасцю і эпатажам.

Moschino

Moschino

Moschino

Дызайнер Джэрэмі Скот (Jeremy Scott) за некалькі сезонаў працы ў Moschino ўжо паспеў давесці свой талент эпатажу публікі. Гэтым разам ён паказаў мадэляў у фраках і аб'ёмных футрах на голае цела (сціпла дадам, што футра ўсё ж найлепш выглядае на жывёлах), дапоўніўшы вобразы ботамі-снегаходамі і трыкатажнымі штанамі кіслотных адценняў.

Alexander McQueen

Alexander McQueen

Alexander McQueen

Крэатыўны дырэктар маркі Alexander McQueen Сара Бёртан (Sarah Burton) вырашыла вярнуць у мужчынскую моду сапраўдную мужнасць, ад якой усё часцей адмаўляліся дызайнеры ў апошнія некалькі сезонаў. Яна ўзяла за базу класічную вайсковую ўніформу, але дадала ёй глянцу.

J.W. Anderson

J.W. Anderson

J.W. Anderson

У новай мужчынскай калекцыі для JW Anderson Джонатан Андэрсан скіраваўся да моды 1970-х. Асновай яго рэтра-круізу сталі скарочаныя скураныя курткі, кашулі з вострымі каўнярамі, пухнатыя белыя шалікі і прыталеныя паліто з вялікімі гузікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?