У Беларусі 15 студзеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходнім 4—9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да 2 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да плюс 5.