Моцны вецер за мінулыя суткі пакінуў без святла 368 населеных пунктаў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Па апошніх дадзеных застаюцца без электразабеспячэння 47 населеных пунктаў», - праінфармавалі ў МНС.

Акрамя таго, парывамі ветру, які дасягаў 20 м/с, пашкоджаны дахі васьмі сельскагаспадарчых будынкаў і аднаго жылога дома ў сямі населеных пунктах Маларыцкага, Жабінкаўскага, Баранавіцкага раёнаў і ў Брэсце.

«Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы», - адзначылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0