ДАІ Мінска заклікае кіроўцаў быць вельмі асцярожнымі ва ўмовах снегападу.

Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў выконваць на дарогах хуткасны рэжым, павялічыць дыстанцыю, няўхільна выконваць ПДР, у тым ліку пры абгоне і манеўраванні, быць вельмі ўважлівымі пры пад'ездзе да скрыжаванняў і пешаходных пераходах», - сказала Таццяна Харлінская.

У ДАІ таксама нагадалі, што школьныя канікулы пакуль не скончыліся. Дарослыя павінны нагадаць дзецям аб правілах паводзін паблізу праезнай часткі. Не варта забываць пра выкарыстанне флікераў у цёмны час сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?