Расія падрыхтавала шэраг паспяховых мадэльераў у апошнія гады, але расійскі свет моды знаходзіцца ў небяспецы.

Многія расійскія дызайнеры не паказваюць сваё адзенне ў сябе на радзіме, і, хоць Расія мае велізарны модны рынак, ён хутка змяншаецца. Калі праблема не ў адсутнасці талентаў, дык у чым прычына?

Валерыя Стыверс з рэдакцыі refinery29.com даследвала гэтую тэму і выявіла, што ў Расіі «хвароба» моды мае палітычныя карані. У апошнія гады афіцыйныя расійскія СМІ спрыялі кансерватыўнай, нацыяналістычнай модзе і рашуча асуджалі «штаны ў абцяжку» — і ўсё больш і больш нагадваюць рускіх савецкіх ідэолагаў.

Акрамя таго, гандлёвая палітыка робіць высакаякасныя матэрыялы дарагімі. У цэлым, Расія стала патэнцыйна небяспечным месцам, каб рабіць і прадаваць інавацыйную вопратку, падагульняе Валерыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?