Прыклад гульні «Sunset Overdrive» паказвае наколькі істотная можа быць вопратка ў відэагульнях.

На прыстаўцы Xbox One выходзіць гульня «Sunset Overdrive». Гэта постапакаліптычны баявік з адкрытым светам. Дзеянне гульні разгортваецца ў выдуманым горадзе, якім кіруе карпарацыя FizzCo. У гонар выхаду новага энергетычнага напою кампанія праводзіць вечарыну, на якой высвятляецца, што «энергетык» ператварае людзей у монстраў.

Вы гуляеце за выжылага прыбіральшчыка або прыбіральшчыцу кампаніі FizzCo — пол, як і знешнасць, целасклад і вопратку персанажа, можна выбраць самастойна.

Прыклад гэтай гульні паказвае наколькі істотная можа быць вопратка ў відэагульнях.

«Мне, як і нашаму творчаму дырэктару, вельмі цікавы свет моды, таму падчас распрацоўкі «Sunset Overdrive» мы надавалі модзе шмат увагі. Мы вырашылі, што праз вопратку можна паказаць смелы тон нашай гульні, таму што галоўны герой заўсёды знаходзіцца на экране.

Чым далей, тым большую ролю ў гульні значыла мода: падчас тэставання мы пераканаліся, што гульцам прыйшла даспадобы разнастайная вопратка», — распавяла арт-дырэктар «Sunset Overdrive» Джейсінда Чу інтэрнэт-сайту Look At Me.

Гэта, канешне, не першая відэагульня, якая пачала заўважаць і ставіць моду не на апошні план. Хутчэй, гэта нават тэндэнцыя ў віртуальным свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?