Фота www.bhs.co.uk.

Фота www.bhs.co.uk.

Сёння ў Канах на міжнароднай выстаўцы праектаў у сферы нерухомай маёмасці MAPIC-2014 група кампаній «Дана Холдынгс» правяла прэзентацыю гандлёвага цэнтра Dana Mall у комплексе «Маяк Мінска». І сёння ж брытанская кампанія BHS падпісала дамову аб арэндзе гандлёвых плошчаў з забудоўшчыкам. На беларускі рынак выходзіць набуйнейшы вытворца адзення ў Вялікабрытаніі, вядомы ва ўсім свеце брэнд BHS.

Прадстаўнікі брытанскай кампаніі высока ацанілі перспектывы працы ў Беларусі. На думку камерцыйнага дырэктара BHS Марціна Моргана, беларускі рынак імкліва развіваецца. «Мы ўжо даўно планавалі выхад на яго. І цяпер той самы час, а Dana Mall — якраз тое самае месца, каб ажыццявіць планы. Таму мы рады, што восенню наступнага года брэнд BHS стане даступны жыхарам Беларусі ў самым вялікім гандлёва-забаўляльным цэнтры ў рэгіёне», — заявіў Марцін Морган.

Бізнесмен падкрэсліў, што высока цэніць магчымасці для работы ў Беларусі, якія з'явіліся дзякуючы партнёрам з «Дана Холдынгс». «Ад асобы кампаніі я дзякую Dana Mall за тое, што з гэтай пляцоўкі мы зможам выйсці на яшчэ адзін перспектыўны рынак, які актыўна развіваецца», — адзначыў Марцін Морган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?