Фатограф «Комсомольской правды в Беларусі» Віктар Гіліцкі зрабіў фантастычнае фота Мінска, пагружанага ў смог. Кадр зроблены ў сераду з самалёта з вышыні 1200 метраў.

Смог тлумачыцца метэаралагічнай з'явай — тэмпературнай інверсіяй.

Інверсія тэмпературы перашкаджае вертыкальным перасоўванням паветра і спрыяе ўтварэнню туману, смогу, аблокаў, міражоў. Халоднае паветра можа спускацца ўніз і назапашвацца, а над халодным пластом там будзе больш цёплае паветра, якое ўтварае воблака або лёгкі туман. Калі інверсія праяўляецца ў вялікіх маштабах, пыл і бруд (смог), што ўздымаюцца ў атмасферу, застаюцца там і назапашваюцца.

Смог гэтыя дні зафіксаваны ў шматлікіх населеных пунктах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?