Гарадок Капыль – ціхі раённы цэнтр, які, хоць і памятае вікінгаў і размешчаны паблізу раскручанага Нясвіжа, пакуль абдзелены ўвагай турыстаў. Аднак мы ж робім усё на свой капыл, таму не лянуемся і знаходзім цікавосткі ў нібыта самых звычайных месцах!

У XIII стагоддзі, каб трапіць у Капыль, вам давялося б пераадолець вонкавы роў у 11 метраў шырыні, ускараскацца на 8-метровы вал, а тады яшчэ адзін 20-метровы роў і 3-метровы вал. Сёння ўсё нашмат прасцей! Націскаем «PLAY» і тэлепартуемся ў Капыль!

Вандруем online разам з праектам «Край|BY»!

«Край|BY» – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне «ПАН-студыя».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?