Лідэр Партыі прагрэсу Аляксей Навальны запэўніў, што, калі стане прэзідэнтам, не будзе вяртаць акупаваны Крым Украіне.

«Крым — гэта што, бутэрброд з каўбасой, ці што? Яго туды-сюды вяртаць …» — заявіў ён у інтэрв'ю галоўрэду «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву.

На прамое пытанне Венядзіктава «Крым наш?» Навальны адказаў, што «Крым тых людзей, якія жывуць у Крыме». Інтэрв'юер, аднак, пачаў настойваць на пэўным адказе. Тады палітык сказаў: «Я лічу, што, нягледзячы на тое, што Крым быў захоплены з абуральным парушэннем усіх міжнародных норм, рэаліі такія, што Крым цяпер з'яўляецца часткай Расійскай Федэрацыі. І давайце не будзем падманваць сябе. І ўкраінцам я таксама моцна раю не падманваць сябе».

Навальны выказаў упэўненасць, што Крым «застанецца часткай Расіі і ніколі ў агляднай будучыні больш не стане часткай Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?