Сінод Каталіцкай царквы, які працягваецца другі тыдзень у Ватыкане, апублікаваў тэкст дакумента, у якім адзначыў заслугі прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці ў розных сферах жыцця і заклікаў каталіцкую суполку абмеркаваць гэтую тэму.

Згодна з гэтым дакументам, каталіцкая царква па-ранейшаму асуджае гомасэксуалізм і не прызнае гей-шлюбаў, але дакумент дэманструе рэвалюцыйны зрух у танальнасці абмеркавання гэтых пытанняў.

«Гомасэксуалісты маюць дары і якасці, якія яны могуць прапанаваць хрысціянскай супольнасці: ці гатовыя мы прыняць гэтых людзей і гарантаваць ім месца ў нашай супольнасці? Часта мы хацелі б бачыць Царкву такой, каб яна стала для іх гасцінным домам», — гаворыцца ў тэксце.

Дакумент, названы на латыні relatio post disceptationem, павінен стаць падставай для дыскусіі на другім тыдні сінода і ў каталіцкіх суполках па ўсім свеце.

Папа Францішак — першы пантыфік, якія палічыў за лепшае слова «гей» традыцыйнаму «гомасексуаліст».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?