У Мінску днём 13 кастрычніка на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Чырвонай здарылася ДТЗ з удзелам трамвая.
Як паведамілі ў аддзеле ДАІ Цэнтральнага РУУС, прыкладна ў 14.20 трамвай 4-га маршруту рухаўся па Машэрава ў напрамку Чырвонай. Пры пераездзе скрыжавання Машэрава — Чырвоная, паводле папярэдняй версіі, адбыўся збой пераводных стрэлак, у выніку чаго пярэдняя частка трамвая працягнула рух проста, а задняя павярнула направа. З-за такога манеўру здарыўся наезд задняй часткі трамвая на аўтамашыну «Фальксваген», якая спынілася на святлафоры.
У ДТЗ пацярпелых няма. Аўтамашына і трамвай атрымалі механічныя пашкоджанні. Праводзіцца праверка, апытваюцца відавочцы.





