Настаяцель полацкага храма Архангела Міхаіла протаіерэй Аляксандр Шаховіч наведаў в/ч 32404 Полацкага гарнізона.
Тэмай гутаркі, ініцыятарам якой выступіў каардынацыйны цэнтр абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Полацкай праваслаўнай епархіі «ЗаРождение», стаў грэх аборту, а таксама ўмовы пабудовы моцнай сям'і.
Сустрэча адбылася 30 верасня на тэрыторыі вайсковай часткі і выклікала жывую цікавасць асабістага складу, паведамляе eparhia992.by. Афіцэры, прапаршчыкі, салдаты і сяржанты слухалі словы протаіерэя Аляксандра, які распавядаў пра тое, чаму верагоднасць аборту так высокая ў сучасным свеце і пра неабходнасць змагацца з грахом дзетазабойства. Асаблівую ўвагу святар надаў гісторыі аборту, зрабіўшы экскурс у мінулае і прасачыўшы заняпад хрысціянскіх каштоўнасцяў.





