Кувейт спрагназаваў падзенне цэнаў на нафту да 76 даляраў за барэль з-за немагчымасці скараціць аб'ёмы здабычы краінамі АПЕК.

Краіна не бачыць шанцаў на скаардынаванае спыненне здабычы нафты ў краінах АПЕК. З-за гэтага Кувейт прагназуе падзенне цэнаў на 14%.

«76—77 даляраў за барэль можа стаць тым узроўнем, на якім зніжэнне спыніцца», — заявіў міністр нафты Кувейта Алі-аль-Амаір.

Алі-аль-Амаір распавёў, што на пасяджэнні краін АПЕК 27 лістапада наўрад ці будзе прынята рашэнне аб скарачэнні здабычы нафты для падтрымання каціровак.

Акрамя таго, на думку міністра нафты, скарачэнне здабычы нафты не павінна прывесці да росту цэнаў, бо на рынку маецца лішак паставак за кошт Расіі і сланцавых праектаў у ЗША.

27 лістапада ў Вене пройдзе сустрэча міністраў краін АПЕК. На пасяджэнні можа быць разгледжана пытанне аб скарачэнні здабычы нафты для вяртання каціровак на ўзровень 100 даляраў за барэль.

Раней, 13 кастрычніка, стала вядома, што пачынаючы з гэтага года цэны на нафту Brent упалі на 20% і зараз трымаюцца на адзнацы ніжэй за 90 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?