minsk-old-new.com
У бліжэйшыя суткі, 14 кастрычніка, надвор'е краіны ў асноўным будзе вызначаць цёплая і вільготная паветраная маса, па поўначы краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з праясненнямі.
Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па паўночнай палове кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Вецер паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 11°C, максімальная днём +13.. + 19°C, па поўдні да + 22°C.
Атмасферны ціск будзе падаць.
15 і 16 кастрычніка надвор'е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы праз поўнач Беларусі на цэнтральныя раёны Расіі. Крыху пахаладае.
На большай частцы краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы ад + 6°C да + 14°C, днём 15 кастрычніка +11.. + 18°C, па Гомельскай вобласці да + 20°C, 16 кастрычніка на 2—3 градусы халадней.
У пятніцу дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі Беларусі, ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 3—10°С, максімальная днём 6—13°С, па поўдні месцамі да 15°С.
У суботу тэмпература паветра ўначы апусціцца да 1—8°С, месцамі чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 3°С, максімальная тэмпература днём 4—11°С. У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман.
У нядзелю ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі да 0— мінус 5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 1—4°С; днём чакаецца ад 4 да 11°С, па захадзе — да 12—15°С. Пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
Адчуванне холаду ўзмоцніць паўночны вецер.





