У першым матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» прайгралі на сваёй пляцоўцы расійскім «Хімкам» з лікам 82:108 (17:30, 18:30, 19:21, 28:27).

Сёлета турнір праходзіць у новым фармаце. З-за адмовы літоўскіх і ўкраінскіх клубаў колькасць камандаў знізілася з 20 да 16 (10 расійскіх, па 1 — латвійскім, эстонскім, казахстанскім, фінскім, чэшскім і беларускім), якія на першым этапе згуляюць у два колы. Такім чынам «Цмокі» на першым этапе правядуць 30 матчаў.

Наступны матч з самарскімі «Чырвонымі Крыламі» ў гасцях 14 кастрычніка, 19 кастрычніка — гульня з фінскім «Байзансам».

Наступны матч у Мінску — 25 кастрычніка: «Цмокі» згуляюць з рыжскім ВЭФам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0