Заснавальнік самай знакамітай прыватнай вайсковай кампаніі Blackwater Эрык Прынс мяркуе, што ведае, каму даручыць знішчэнне «Ісламскай дзяржавы» — наёмнікам.

«Каб старая каманда Blackwater захавалася, я цалкам упэўнены, што вайсковае злучэнне памерам у некалькі брыгадаў дасведчаных амерыканскіх канктрактнікаў альбо шматнацыяльная іх група магла б быць хутка сабраная і накіраваная для вырашэння неабходных задач на полі бою», — заявіў Прынс у сваім допісе на сайце кампаніі Frontiers.

Кантрактнікі з Blackwater ахоўваюць Пола Брэмера, кіраўніка часовай амерыканскай адміністрацыі ў Іраку, март 2004 года.

Кантрактнікі з Blackwater ахоўваюць Пола Брэмера, кіраўніка часовай амерыканскай адміністрацыі ў Іраку, март 2004 года.

Экс-кіраўнік Blackwater, вядомай тым, што раней яна атрымлівала ўрадавыя кантракты на мільярды даляраў і ваявала ў Іраку, адзначыў, што зараз палітычнае кіраўніцтва краінаў Захаду вымушаная выкарыстоўваць супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» толькі авіяцыю.

«Я зараз стаўлюся да абвешчанага прэзідэнтам (ЗША) плана ў лепшым выпадку без захаплення. Моц амерыканскай авіяцыі сягае далёка, аднак у рэшце рэштаў яна не зможа скончыць справу і выкарчаваць «ІДСЛ» з гарадоў, дзе яны могуць схавацца паміж насельніцтвам», — піша Прынс.

Ён мяркуе, што ЗША пры прэзідэнце Бараку Абаме «вырвалі паразу з зяпы перамогі», калі занадта рана вывялі наземныя сілы з Ірака.

Унутрыпалітычныя меркаванні – найперш, негатоўнасць грамадзян плаціць за вайну крывёй і бюджэтнымі выдаткамі - замінаюць палітыкам Захаду паслаць у бой рэгулярныя наземныя войскі.

Відэа былога супрацоўніка прыватнай вайсковай кампаніі DynСorp пра ягоную працу ў Афганістане.

«Калі ўрад не можа сабраць дастаткова палітычнай волі ці фінансавання для накіравання рэгулярных войскаў… дазвольце прыватнаму сектару дарабіць гэтую справу», — кажа Прынс.

Крытыкі прыватных вайсковых кампаній кажуць, што кантрактнікі куды горш за звычайных жаўнераў кантралююцца ўрадавымі юрыдычнымі структурамі, што выклікае шматлікія абвінавачанні ў парушэннях правоў чалавека.

Супрацоўнікі Dyncorp ахоўваюць прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая.

Супрацоўнікі Dyncorp ахоўваюць прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая.

Гэтак сама Blackwater была перайменаваная ў 2009 годзе і яшчэ раз у 2011, каб пазбавіцца дрэннага іміджу, створанага інцыдэнтам у Іраку, калі найміты кампаніі памылкова забілі 17 мірных жыхароў, прыняўшы іх за баевікоў.

Іншыя падобныя кампаніі паступова кансалідуюцца, ствараючы вялікія прыватныя вайсковыя карпарацыі.

Гэтак выручка гіганта сектара карпарацыі G4S plc склала ў 2014 годзе каля $10 мільярдаў, а колькасць супрацоўнікаў перавышае 620 000 чалавек – што прыкладна ў 10 разоў больш за асабовы склад беларускай арміі.

У верасні гэтага года з заклікам стварыць своеасаблівы «Замежны Легіён» з 25.000 добраахвотнікаў, які маглі б падрыхтаваць сілы спецыяльных аперацый ЗША, выступіў вядомы вядучы тэлеканалу Fox News Біл О'Рэйлі.

Ён дадаў да ворагаў, з якімі трэба змагацца, і прэзідэнта Расіі Пуціна. «Што забівае Захад зараз у вайне з тэрорам і Пуціным, гэта палітыка. Нічога нельга зрабіць хутка, немагчыма хутка сабраць сілы… Таму неабходная антытэрарыстычная армія», - заявіў О'Рэйлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?