Макет білборда сацыяльнай рэкламы баранавіцкага футбольнага клуба не прайшоў узгадненне ў Міжведамасным савеце па рэкламе пры ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама. Фармулёўка чыноўнікаў — «выкарыстанне фашысцкай сімволікі».

Работнікам Савета не спадабалася, што брамнік Дзмітрый Тарасевіч стаіць на фота з паднятай рукой. Яго жэст быў расцэнены чыноўнікамі як фашысцкае прывітанне. На самай справе галкіпер баранавіцкай каманды як бы паказвае камандзе кірунак «Наперад!», што падмацоўваецца лозунгам, размешчаных побач: «Не важна, хто насупраць, важней, хто побач!».

Да таго ж чыноўнікі палічылі твары футбалістаў, прадстаўленыя на фота, «занадта агрэсіўнымі», — паведаміла супрацоўніца рэкламнага агенцтва «Белзнешрэклама», якое займаецца вырабам рэкламы для клуба.

Футбалісты баранавіцкага клуба з гумарам паставіліся да сітуацыі.

«Футбольны клуб «Баранавічы» прапагандуе спорт, здаровы лад жыцця, і пры стварэнні дадзенага макета мы ніяк не мелі на ўвазе, што падобныя жэсты могуць быць расцэненыя як радыкальныя. Ніводзін гулец у клубе не падтрымлівае радыкальных поглядаў, нават пры стварэнні гэтага праекта мы ні разу не чулі з боку, што гэта можа быць расцэнена неяк дваяка», — паведаміла прэс-служба клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?