Удзельнікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД прынялі сёння ў Мінску 15 дакументаў.

У іх ліку: зварот удзельнікаў саміту да сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; заява «Аб захаванні і ўмацаванні міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі»; рашэнні аб развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва краін СНД, аб рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці», «Аб праграме супрацоўніцтва краін СНД у процідзеянні незаконнай міграцыі на 2015—2019 гады», «Аб канцэпцыі супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД у процідзеянні гандлю людзьмі». 

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў СНД прынялі пагадненне аб парадку фарміравання і прымянення сумесных груп спецыялістаў (экспертаў) пагранічных ведамстваў для хуткага рэагавання на пагрозы пагранічнай бяспекі на знешніх межах дзяржаў Садружнасці. Падпісаны пратакол аб унясенні зменаў у пагадненне аб утварэнні савета кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі дзяржаў — удзельніц СНД ад 5 снежня 2012 года і шэраг іншых. 

2016 год у СНД вырашана абвясціць Годам адукацыі. 

Усе ўдзельнікі пасяджэння задаволеныя яго вынікамі, заявіў журналістам Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Казахстана, які ў 2015 годзе будзе старшынстваваць у СНД. Назарбаеў назваў СНД «унікальнай палітычнай прасторай для ўмацавання аб`яднання краін Садружнасці», падкрэсліўшы, што іншай такой пляцоўкі няма. 

У саміце СНД узялі ўдзел прэзідэнты 10 з 11 краін Садружнасці: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Украіна была прадстаўленая паслом Міхаілам Ежалем. 

Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці восенню 2015 года ў Астане. Чакаецца, што ў 2016 годзе старшынёй у СНД будзе Кыргызстан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?