Першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў выпісаўся з бальніцы.

«Стан (здароўя) сёння, вядома ж, лепшы, чым было ўчора, і таму дактары палічылі магчымым дазволіць мне выпісацца з бальніцы», — адзначыў Гарбачоў. Ён таксама паведаміў, што адправіўся на працу.

83-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі быў шпіталізаваны вечарам у чацвер, 9 кастрычніка. Сёлета Гарбачоў трапіў у бальніцу другі раз. Улетку 2014 ён правёў два тыдні ў клініцы, дзе праходзіў курс рэабілітацыі сасудаў і лячэння суставаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?