Пра гэта кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Мінску.

«На жаль, нярэдка можна пачуць сцвярджэнні аб бесперспектыўнасці СНД як інтэграцыйнай структуры. Беларусь неаднаразова выказвала свой пункт гледжання, не без крытыкі, з нагоды важнасці для ўсіх нас СНД», — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што «прысутнасць на сённяшнім пасяджэнні амаль усіх кіраўнікоў дзяржаў красамоўна пацвярджае жыццяздольнасць СНД». «Нам усім неабходна арганізацыя, якая аб'ядноўвае. Надышоў час адкрыта па-мужчынску пагаварыць пра далейшы лёс Садружнасці», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?