П'янага школьніка за рулём затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сёння ноччу ў Мінску. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Таццяна Спадабаева.

«Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Варвашэні. Сямнаццацігадовы малады чалавек рухаўся на аўтамабілі ВАЗ-2105 па дваровай тэрыторыі і быў спынены супрацоўнікамі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС для праверкі дакументаў. Але як акалазася, пасведчання кіроўцы ён яшчэ не атрымліваў. Да таго ж ад яго зыходзіў рэзкі пах алкаголю. Пасля правядзення агляду ў крыві парушальніка было выяўлена больш за адну праміле алкаголю. Пазней малады чалавек растлумачыў, што напярэдадні выпіў каля 200 г піва «, — распавяла Таццяна Спадабаева.

На дадзены момант на парушальніка складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы: за кіраванне транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы і за кіраванне ў нецвярозым стане. Усе матэрыялы справы перададзеныя ў раённую інспекцыю па справах непаўналетніх для далейшай пастаноўкі на прафілактычны ўлік. Акрамя таго, супрацоўнікамі міліцыі будуць выяўляцца асобы, якія ўцягнулі непаўналетняга ў распіццё алкагольных напояў або прадалі яму спіртное. Калі такія знойдуцца, яны таксама будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?